БЕЛ Ł РУС

У Нікольскім адкрылі яшчэ адну пячору

12.05.2008 / 11:13

Nashaniva.com

Пензенскія пустэльнікі пракапалі вэртыкальны тунэль у паўтара мэтра й гарызантальны калідор 5‑мэтровай даўжыні ў чалавечы рост. І нават спусьцілі пад зямлю правізію.

У расейскім сяле Нікольскае пасьлядоўнікі пензенскіх пустэльнікаў спрабавалі выкапаць яшчэ адну пячору.

Яны пасьпелі пракапаць вэртыкальны тунэль у паўтара мэтра й гарызантальны калідор 5‑мэтровай даўжыні ў чалавечы рост. І нават спусьцілі пад зямлю правізію.

Мясцовыя ўлады, калі выявілі чарговы схоў, зруйнавалі яго разам з запасамі прадуктаў.

Летась у лістападзе ў чаканьні канца сьвету пад зямлю сышлі 35 пустэльнікаў. Многія зь іх пакінулі пячору ў канцы сакавіка й пачатку красавіка пасьля таго, як частка зямлянкі абрынулася.

Цяпер у пячоры застаюцца 14 чалавек. Чакаецца, што яны выйдуць на паверхню 14 чэрвеня — перад Сёмухай.

Паводле ont.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула