БЕЛ Ł РУС

Два чалавекі сталі ахвярамі страляніны ў Каліфарнійскім універсітэце

1.06.2016 / 21:53

Па меншай меры два чалавекі былі забітыя ў выніку страляніны, адкрытай невядомым на тэрыторыі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анджэлесе.

На месцы здарэння працуе паліцыя, студэнцкі гарадок ачэплены. Хто адкрыў стральбу і якія былі матывы нападніка, пакуль не паведамляецца.

Паводле дадзеных агенцтва Рэйтэр, страляніна адбылася на тэрыторыі факультэта інжынерыі і прыкладных навук.

У Каліфарнійскім універсітэце, згодна з інфармацыяй на сайце ВНУ, вучацца больш за 43 тысячы студэнтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула