Украіна далучылася да СГА
Сёньня Ўкраіна стала 152‑м членам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).
Сёньня Ўкраіна стала 152‑м членам Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (СГА).
За чатырнаццаць гадоў перамоў Украіна прайшла складаны шлях эканамічных і структурных рэформаў трансфармацыі ад адміністрацыйна‑плянавай да рынкавай эканомікі. Давялося правесьці двухбаковыя перамовы з 52 краінамі‑членамі СГА, прыняць больш за 50 законаў для адаптацыі ўкраінскага заканадаўства да вымогаў СГА.
Цяпер Украіна атрымала спрыяльны гандлёвы рэжым у адносінах з 151 краінай, магчымасьць выкарыстоўваць міжнародныя інструмэнты вырашэньня гандлёвых спрэчак, непасрэдна браць удзел у распрацоўцы й фармаваньні правілаў міжнароднага гандлю.
СГА — гэта аб’яднаньне дзяржаў, накіраванае на распрацоўку й падтрымку сыстэмы юрыдычных нормаў міжнароднага гандлю. Членамі СГА зьяўляюцца 152 краіны, якія ажыцьцяўляюць больш за 97% сусьветнага гандлёвага звароту. Яшчэ каля 30 краін вядуць перамовы пра ўступленьне ў арганізацыю.
Галоўнымі задачамі гэтага аб’яднаньня ёсьць лібэралізацыя міжнароднага гандлю, забесьпячэньне яго справядлівасьці й прадказальнасьці, спрыяньне эканамічнаму росту й павышэньню дабрабыту людзей.