БЕЛ Ł РУС

Буйная аўтааварыя на Магілёўскай шашы ля сталіцы

19.05.2008 / 09:46

Nashaniva.com

18 траўня, каля 8:30 на 18-м кіляметры трасы Менск-Магілёў на вялікай хуткасьці аўтамабіль маркі BMW пратараніў таксі (Citroen).


На ажыўленым участку трасы Менск — Магілёў сутыкнуліся адразу некалькі аўтамабіляў. Адзін чалавек загінуў, пяцёра трапілі ў бальніцы.

Сутыкненьне здарылася а палове на восьмую раніцы нядзелі на 18 кілямэтры магілёўскай трасы. Аўтамабіль БМВ рухаўся на вялікай хуткасьці ў крайнім левым шэрагу й літаральна пратараніў таксоўку, якая йшла паперадзе.

У выніку таксоўку сьпярша кінула на мэталічную агароджу, пасьля занесла на іншую паласу. Удар быў нагэтулькі моцным, што рухавік вылецеў з машыны.

Аўтамабілі, што рухаліся паралельна, сталі рэзка тармазіць. З‑за ланцуговай рэакцыі сутыкнуліся яшчэ два аўтамабілі й рэйсавы аўтобус. Пяць чалавек, у тым ліку два дзіцяці, з рознымі траўмамі дастаўленыя ў бальніцу.

Таксісіт і кіроўца БМВ атрымалі толькі лёгкія ўдары, але ўцямна палтумачыць прычыну здарэньня не змаглі.

Паводле слоў інспэктараў, прыкметы алькагольнага ап’яненьня ў кіроўцы БМВ былі бачныя візуальна. Пры гэтым у аўтамабілі знаходзілася ягоная дачка. Як паведамілі ў ДАІ, гэтага чалавека неаднаразова штрафавалі за парушэньне хуткаснага рэжыму й за кірвааньне ў нецьвярозым выглядзе. На момант ДТЗ ў яго было дзейнае адміністрацыйнае спагнаньне.

У выніку сутыкненьня рух на трасе Менск — Магілёў быў паралізаваны на некалькі гадзін, утварыўся шматкілямэтровы затор.

Паводле ont.by













Фота даслаў Яўген Смурага


Дасылайце на web@nn.by вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула