БЕЛ Ł РУС

Дачка Хілары і Біла Клінтанаў нарадзіла другое дзіця

19.06.2016 / 17:58

Фото Reuters

«Мы вельмі рады другі раз стаць дзядулем і бабуляй: у суботу, 18 чэрвеня 2016 года, нарадзіўся наш унук Эйдэн Клінтан Мезвінскі», — сказана ў заяве Біла і Хілары Клінтан.

36-гадовая Чэлсі Клінтан — адзіная дачка былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана і яго жонкі Хілары. Старэйшая сястра Эйдэна — Шарлота Клінтан Мезвінскі — нарадзілася ў 2014 годзе.

Чэлсі Клінтан — намесніца старшыні фонду Clinton Foundation, некамерцыйнай арганізацыі, заснаванай Білам Клінтанам. Яе муж Марк Мезвінскі — інвестыцыйны банкір.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула