БЕЛ Ł РУС

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі наведаў Адміністрацыю прэзыдэнта

21.05.2008 / 15:32

Nashaniva.com

Кіраўнік прэс‑службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі ня змог пацьвердзіць факт сустрэчы Дж.Мура з прадстаўнікамі адміністрацыі.


Джонатан Мур

Часовы павераны ў справах ЗША Джонатан Мур 21 мая наведаў Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі. Гэта БелаПАН пацвердзілі ў пасольстве ЗША. Дэталі візіту пакуль не паведамляюцца.

Кіраўнік прэс‑службы кіраўніка дзяржавы Павел Лёгкі не змог пацвердзіць факт сустрэчы Дж.Мура з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта.

Нагадаем, прычынай напружанасці ў беларуска‑амерыканскіх дыпламатычных адносінах сталі эканамічныя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім» у сувязі з працягам парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі. У сакавіку паслы Беларусі і ЗША былі адкліканы з Вашынгтона і Мінска для кансультацый; штаты абодвух пасольстваў скарочаны да мінімуму.

БелаПАН

Фота photo.bymedia.net

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула