БЕЛ Ł РУС

Турысты абмінаюць Беларусь

27.05.2008 / 10:09

Nashaniva.com

За першы квартал колькасьць турыстаў у Беларусі зьменшылася на 3 тысычы ў параўнаньні зь мінулым годам.


Ад студзеня да траўня бягучага году Беларусь наведала амаль 14 тысяч арганізаваных турыстаў, пераважная большасьць зь якіх — гэта грамадзяне СНД.

Летась колькасьць турыстаў была на 3 тысячы большай — паведамляе Міністэрства статыстыкі й аналізу Беларусі.

Асноўная плынь турыстаў у Беларусь прыяжджае з Расеі, у першым квартале краіну наведала больш за 7 тысяч расейскіх турыстаў. Больш за 1,5 тысячы турыстаў прыехала ў Беларусь з Турцыі, зь Італіі — 591, Вялікабрытаніі — 482. Колькасьць турыстаў з ЗША, Польшчы, Літвы й Швайцарыі не перавышвае 300 чалавек.

Паволде Польскага радыё для замежжа

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула