БЕЛ Ł РУС

Захопнікі паліцэйскага пастарунка ў Ерэване ўзялі ў закладнікі дактароў

27.07.2016 / 11:50

Члены групоўкі «Сасна Црэр» узялі ў закладнікі дактароў, якія прыбылі ў захоплены будынак паліцэйскага ўчастка для дапамогі пацярпелым у перастрэлцы з паліцыяй. Паліцэйскія вядуць перамовы аб вызваленні дактароў.

***

У ноч на 27 ліпеня ля паліцэйскага пастарунка адбылася перастрэлка паміж паліцэйскімі і захопнікамі. Былі параненыя некалькі чалавек, у тым ліку супрацоўнік паліцыі. Аднаго з пацярпелых захопнікаў даставілі ў бальніцу, дзе было прынята рашэнне аб яго арышце на 2 месяцы.

Групоўка «Сасна Црэр» захапіла паліцэйскі ўчастак у Ерэване 17 ліпеня. Першапачаткова захопнікі ўтрымлівалі ў закладніках некалькі паліцэйскіх, але затым адпусцілі іх пасля перамоваў.

Захопнікі патрабуюць вызваленне апазіцыянераў з-за кратаў і змены ўрада. У цяперашні час на тэрыторыі паліцэйскага ўчастка знаходзяцца 24 чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула