БЕЛ Ł РУС

Брэменская паліцыя затрымала алжырца, які пагражаў усіх узарваць

28.07.2016 / 07:53

У нямецкім Брэмене паліцыя затрымала 19-гадовага алжырскага бежанца, які ўцёк з псіхіятрычнай лячэбніцы з крыкамі «Я вас усіх узарву».

Бежанец быў затрыманы на галоўнай чыгуначнай станцыі горада.

27 ліпеня ўлады эвакуявалі гандлёвы цэнтр у Брэмене з-за паведамленняў відавочцаў пра тое, што яны бачылі падобнага на зніклага пацыента чалавека.

Гандлёвы цэнтр знаходзіцца за 40 км ад лячэбніцы. Алжырца змясцілі ў бальніцу пасля таго, як ён спрабаваў параніць сябе пад дзеяннем наркотыкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула