БЕЛ Ł РУС

У Літве і Латвіі зьявяцца мясцовыя вэрсіі «Playboy»-ю

29.05.2008 / 13:06

Nashaniva.com

Першы нумар часопіса ў Латвіі выйдзе ў наступным годзе, а ў Літве — ужо гэтай восеньню.


Латыскае выдавецтва «Zurnals Santa» аб’явіла, што плянуе выпускаць часопіс «Playboy» у Літве і Латвіі. Як заявіў прадстаўнік кампаніі Іварс Царынс, першы нумар часопіса ў Латвіі выйдзе ў наступным годзе, а ў Літве — ужо гэтай восеньню.

Плянуецца, што часопіс будзе адаптаваны для мясцовых чытачоў, будуць публікавацца інтэрвію зь мясцовымі знакамітасьцямі і артыкулы на лякальныя тэмы. Хто стане рэдактарамі латыскага і літоўскага «Плэйбояў» не паведамляецца.

Паводле Westki.info

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула