БЕЛ Ł РУС

Апазіцыянеры складаюць 0,1% ад складу ўчастковых камісій

29.07.2016 / 12:28

Падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню парламенцкіх выбараў у Беларусі, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына расказала журналістам, што ў склад участковых выбарчых камісій увайшло 65857 чалавек. Пры гэтым толькі 53 з іх з'яўляюцца сябрамі апазіцыйных партый.

Гэта прыкладна 0,1% ад агульнага складу камісій. Пры гэтым працаваць у складзе участковых выбарчых камісій выказвалі жаданне 303 апазіцыянеры. Такім чынам толькі 17% з іх дамагліся свайго.

Ад Сацыяльна-спартыўнай партыі, напрыклад, падавалася 660 чалавек (задаволеныя 639 заявак). «Белую Русь» ва ўчастковых камісіях прадставяць 4626 чалавек. ЦВК сябрам гэтай арганізацыі, па словах Лідзіі Ярмошынай, амаль не адмаўляў. 

Такі ж адсотак апазіцыянераў ва ўчастковых камісіях прысутнічаў і падчас парламенцкіх выбараў 2012 года. Тады, нагадаем, ніводны з кандыдатаў ад апазіцыйных уладам партый не змог трапіць у парламент.

Выбары пройдуць 11 верасня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула