Жыхару Віцебска трапілася купюра «10 рублёў і яшчэ трошкі» ФОТАФАКТ
Здымак быў размешчаны ў суполцы «Гэта Віцебск, дзетка» ў сацыяльнай сетцы «Укантакце».
За кошт друкарскай памылкі левы верхні кут купюры не абрэзаўся правільна.
Гэта дало нагоду чытачам жартаваць, што намінал банкноты насамрэч большы за 10 рублёў.