БЕЛ Ł РУС

У Гродне знайшлі фальшывую 20-рублёўку, раздрукаваную на прынтары ФОТА

1.08.2016 / 14:34

Nashaniva.com

Гэта ўжо другі вядомы выпадак пасля дэнамінацыі. Праўда, першая спроба разлічыцца падробленай купюрай правалілася.

Фота sk.gov.by.

Вечарам 26 ліпеня ў адным з гандлёвых аб'ектаў Гродна пры пераразліку выручкі работнікі заўважылі купюру ў 20 рублёў з прыкметамі падробкі. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Падазроную банкноту канфіскавалі і накіравалі для правядзення экспертных даследаванняў. Спецыялісты Гродзенскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз устанавілі, што яе вырабілі ў бытавых умовах з выкарыстаннем капіравальна-размнажальнай тэхнікі.

Асноўныя прыкметы, якія паказваюць на яе падробку:

Заведзена крымінальная справа.

Міліцыя шукае чалавека, які разлічыўся падробленай купюрай.

Першы выпадак падробкі новых беларускіх грошай адбыўся ў сярэдзіне ліпеня ў Глыбокім Віцебскай вобласці. Прычым у абодвух выпадках падраблялі грашовую банкноту вартасцю 20 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула