БЕЛ Ł РУС

На Ямале ўспышка сібірскай язвы: шпіталізаваныя 90 чалавек, загінуў 12-гадовы хлопчык

2.08.2016 / 11:19

На Ямале пасля ўспышкі сібірскай язвы шпіталізаваныя 90 чалавек, паведамілі ў прэс-службе губернатара Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі (ЯНАА).

На 1 жніўня сярод заражаных было трое дзяцей. У панядзелак адзін з заражаных дзяцей, 12-гадовы хлопчык, памёр.

Губернатар Ямала Дзмітрый Кабылкін у Салехардскай акруговай клінічнай бальніцы запэўніў, што акруга акажа ўсю неабходную дапамогу аленяводам. Фота uralpolit.ru

Кожны мясцовы жыхар з любым адхіленнем ад нармальнага стану здароўя накіроўваецца на дадатковае абследаванне ў акруговую бальніцу. Было прынята рашэнне праверыць ўсіх дзяцей аленяводаў, нават пры адсутнасці прыкмет хваробы.

У МНС Расіі паведамілі, што для эвакуіраваных аленяводаў уладкуюць месцы жыццезабеспячэння. Для іх арганізацыі ратавальнікі адправілі на месца палаткі, печкі, а таксама харчаванне.

25 ліпеня ў Ямальскім раёне ЯНАА быў ўведзены каранцін у сувязі з успышкай сібірскай язвы, ад якой загінула больш за 2,3 тыс. аленяў.

Улады акругі ўвялі забарону на вываз мяса, шкур і рагоў аленяў у рэгіёне.

Паводле мясцовых улад, прычынай ўспышкі інфекцыі стала незвычайна цёплае для рэгіёну лета.

Ветэрынарныя службы не выключаюць, што прычынай ўспышкі, акрамя анамальнай спякоты, маглі стаць пахаванні ненцаў, якія не закопваюць цела ў зямлю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула