Мінчукі атрымалі піцу ў човен пасярод Свіслачы з дапамогай дрона ВІДЭА
Супрацоўнікі сталічнай піцэрыі знайшлі дрону нетыповае прымяненне.
Грузавы дрон Dji s900 упэўнена падымае да 3 кг.
Піца важыць кілаграм. Яшчэ столькі ж — сумка.
Перад тым, як здымаць ролік, супрацоўнікі піцэрыі трэніраваліся. Таму піца даляцела з першай спробы, нягледзячы на аэрадынамічныя складанасці, якія дадае палёту аб'ёмная сумка.