БЕЛ Ł РУС

Грыбнік падарваўся на барысаўскім палігоне

2.08.2016 / 11:48

Nashaniva.com

Грыбнік падарваўся на барысаўскім палігоне, паведамляе раённая газета «Адзінства» са спасылкай на мясцовы гарадскі аддзел МНС.

Паводле папярэдніх звестак, барысаўчанін вяртаўся дадому праз палігон, дзе ў яго зламаўся ровар. Каб паправіць ровар, грыбнік знайшоў на полі металічны прадмет і стаў стукаць ім па ровары. У выніку такіх дзеянняў адбыўся выбух. Мужчыну адарвала кісць рукі. Таксама ён атрымаў аскепкавыя раненні, ад чаго памёр на месцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула