БЕЛ Ł РУС

Мядзьведзева просяць правесьці расьсьледаваньне выбухаў жылых дамоў

30.05.2008 / 11:38

Nashaniva.com

З такой просьбай праз часопіс The Wall Street Journal зьвярнуліся да Мядзьведзева жыхары, якія пацярпелі праз выбухі.


Дзьмітрый
Мядзьведзеў

Прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева заклікаюць правесьці адкрытае, незалежнае і поўнае расьсьледаваньне выбухаў жылых дамоў у Маскве і Валгадонску.

З такой просьбай праз часопіс The Wall Street Journal зьвярнуліся да Мядзьведзева жыхары, якія пацярпелі праз выбухі. Як адзначаецца ў лісьце, нягледзячы на тое, што ўлады паведамілі пра ўдзел у выбухах чачэнскіх тэрарыстаў, ёсьць доказы ўтойваньня некаторых фактаў уладамі і доказы ўдзелу ў гэтых трагедыях спэцслужбаў.

Мядзьведзева просяць правесьці расьсьледаваньне і скончыць «гэты цёмны пэрыяд гісторыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула