БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Самсонаў саступіў кітайцу Чжану Цзыке і згуляе ў матчы за бронзу

11.08.2016 / 18:33

ЗП

На жаль, беларускі прадстаўнік у настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў не змог трапіць у фінал Алімпійскіх гульняў у Рыа.

У паўфінале Самсонаў саступіў дзейнаму алімпійскаму чэмпіёну кітайцу Чжану Цзыке — 1:4 (9:11 11:13 10:12 11:6 9:11).

Цяпер Самсонава чакае матч за трэцяе месца з японцам Юнам Мізутані. Матч пачнецца а 2:30 ночы.

Беларус і японец сустракаліся 7 разоў. Мінімальная перавага на карысць суперніка — 4:3. Ёсць шанец зраўняць лік.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула