БЕЛ Ł РУС

Зборная ЗША стала адзіным лідарам у медальным заліку Алімпіяды

12.08.2016 / 07:17

Зборная ЗША адарвалася ад найбліжэйшых супернікаў у медальным заліку Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Фота Reuters.

У актыве амерыканскай каманды ўжо 16 залатых медалёў. У чацвер чацвёртае золата Гульняў-2016 заваяваў Майкл Фэлпс, які выйграў заплыў на 200 метраў комплексам. Для яго гэта ўжо 22-я алімпійская ўзнагарода вышэйшай пробы ў кар'еры.

Другое месца ў медальным заліку займае Кітай, трэцяе — Японія.

1. ЗША — 16-12-10

2. Кітай — 11-8-11

3. Японія — 7-2-13

4. Аўстралія — 5-4-6

5. Паўднёвая Карэя — 5-2-4.

Медалі ў сваім актыве маюць 56 краін-удзельніц. Беларускія спартсмены ні адной узнагароды ў Рыа-дэ-Жанейра пакуль не заваявалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула