БЕЛ Ł РУС

23-і залаты медаль Фелпса!

14.08.2016 / 10:55

СГ

Амерыканскі спартовец застанецца ў гісторыі спорту. 23-ы залаты медаль здабыў ён у сваёй кар'еры, у тым ліку пяты ў Рыа. Акрамя таго, у Рыа ён здабыў яшчэ адно срэбра. 

Усяго за жыццё ён заваяваў 28 алімпійскіх медалёў. Гэта на 10 болей, чым у савецкай гімнасткі Ларысы Латынінай у свой час.

У суботу Фелпс плыў батэрфляем у змяшанай эстафеце 4х100.

Целасклад Фелпса надзвычай спрыяльны для плавання: у яго вельмі доўгія рукі і ногі.

31-гадовы Фелпс мае намер спыніць кар'еру пасля перамог у Рыа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула