БЕЛ Ł РУС

Урад Узбекістана адмаўляе, што выпускаў паведамленне пра смерць Карымава

2.09.2016 / 18:20

У прэс-службе ўрада Узбекістана заявілі, што не распаўсюджвалі паведамленне пра смерць прэзідэнта Іслама Карымава.

«Да цяперашняга часу інфармацыя пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава не распаўсюджвалася ні на якіх інфармрэсурсах», — цытуе РІАН прадстаўніка ведамства.

За некалькі хвілін да гэтага расійскае агенцтва Інтэрфакс паведаміла пра смерць Карымава са спасылкай на ўрад Узбекістана. Пазней Інтэрфакс ануляваў гэтае паведамленне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула