БЕЛ Ł РУС

П'яная дзяўчына-кіроўца ехала па піва і звалілася ў яр

5.09.2016 / 17:29

Nashaniva.com

П'яная дзяўчына-кіроўца звалілася ў яр на «Маздзе» па дарозе па піва, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Юная асоба другі раз на працягу года трапілася ДАІ пры кіраванні аўтамабіля ў стане алкагольнага ап'янення. Каля пятай гадзіны раніцы на «Маздзе» яна адправілася па піва па просьбе сяброў, з якімі адпачывала на возеры ў Гродзенскім раёне. Кіроўца не здолела ўпісацца ў паварот і з'ехала ў яр. Гэта заўважыў выпадковы сведка, які выклікаў нарад ДАІ. Утрыманне алкаголю ў арганізме дзяўчыны перавысіла дапушчальнае амаль у сем разоў.

Кіроўцу прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, а аўтамабіль — канфіскуюць, паведамілі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула