БЕЛ Ł РУС

Reuters даведаўся аб працягу персанальных санкцый ЕС супраць Расіі

7.09.2016 / 14:42

Nashaniva.com

Аб працягу персанальных санкцыяў адносна расійскіх чыноўнікаў і палітыкаў паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Абмежаванні на свабоднае перамяшчэнне ў межах Еўрасаюза і фінансавыя аперацыі распаўсюджваюцца прыкладна на 150 чалавек і 37 арганізацый. Тэрмін іх дзеяння пасля чарговага падаўжэння завяршаецца 15 верасня.

Санкцыі былі ўведзеныя пасля далучэння Крыма да Расіі. Яны былі ўзмоцнены пасля пачатку баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны паміж украінскай арміяй і баевікамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула