БЕЛ Ł РУС

Рух транспарту на ўчастку пр. Ракасоўскага абмяжуюць да 29 кастрычніка

18.10.2016 / 19:54

Nashaniva.com

Рух транспарту на пр. Ракасоўскага (участак ад вул. Пляханава да вул. Ванеева) будзе абмежаваны 18-29 кастрычніка, паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Абмежаванне руху 18—29 кастрычніка звязанае з правядзеннем работ па замене асфальтабетоннага пакрыцця.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула