БЕЛ Ł РУС

Школьнік у Татарстане памёр ад сардэчнага прыступу пасля курэння

19.10.2016 / 19:25

У Татарстане чатырнаццацігадовы школьнік памёр у выніку сардэчнага прыступу пасля курэння цыгарэты, паведамілі ў пракуратуры рэгіёну са спасылкай на вынікі судмедэкспертызы.

«Дзевяцікласнік памёр у выніку сардэчнага прыступу, які ўзнік на фоне атручэння нікацінам», — паведаміў старэйшы памочнік пракурора Татарстана Руслан Галіеў.

18 кастрычніка татарстанскае ўпраўленне СКР паведаміла, што ў сяле Нурлаты Зеленадольскага раёна школьнік страціў прытомнасць і памёр. Пры гэтым у дадзеных СК гаварылася, што ў вучня назіраліся прыкметы атручэння наркатычнымі рэчывамі.

Была распачатая справа па артыкуле «Схіленне да ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, у дачыненні да непаўналетняга, што пацягнула па неасцярожнасці смерць пацярпелага».

Пасля пракуратура адмяніла пастанову аб распачацці справы. У наглядным ведамстве паведамілі, што пастанова была прынятая паспешліва і неабгрунтавана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула