БЕЛ Ł РУС

Лістапад чакаецца на рэдкасць марозным

2.11.2016 / 21:37

СГ

Як прагназуюць сіноптыкі, ужо на пачатку другой дэкады месяца могуць здарыцца маразы да мінус 10—15 градусаў. А пры канцы другой дэкады тэмпературы могуць апускацца да мінус 20.

Надвор'е прагназуецца пераважна воблачнае з праясненнямі, сонечных дзён, калі верыць сіноптыкам, будзе ўсяго чатыры. Ападкі чакаюцца ў выглядзе снегу і снегу з дажджом. 

Хоць месячны прагноз не заўжды спаўняецца, але можна чакаць, што лістапад будзе халаднейшы за норму і нашмат халаднейшы за цёплыя мінулыя гады.

Перад надыходам маразоў у садах укрываюць ружы, абразаюць дрэвы і рыхтуюць пасевы да зімы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула