БЕЛ Ł РУС

Лідар ІД выступіў з пагрозамі ў адрас Турцыі

3.11.2016 / 08:44

nn.by

Экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава» распаўсюдзіла аўдыёфайл, у якім, як сцвярджаюць ісламісты, запісаная прамова іх лідара Абу Бакр аль-Багдадзі, паведамляе ВВС. 

AFP

На запісы чалавек, якога ісламісты прадстаўляюць як аль-Багдадзі, выступае з пагрозамі ў адрас Турцыі, а таксама заклікае прыхільнікаў абараняць Масул, сцвярджаючы, што сілы ІД горад не пакінуць, а сам ён упэўнены ў перамозе.

Працягласць прамовы складае каля паўгадзіны. Сапраўднасць запісу не пацверджаная.

Гэта першы зварот аль-Багдадзі крыху менш чым за год. У сувязі з яго доўгім маўчаннем выказваліся здагадкі, што лідар ІД забіты, але групоўка не жадае паведамляць пра гэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула