БЕЛ Ł РУС

У Кыргызстане абверглі размову Атамбаева з Парашэнкам

3.11.2016 / 09:20

nn.by

Прэс-служба прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі заявіла аб тым, што кіраўнік украінскай дзяржавы правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым. У прэс-службе прэзідэнта Кыргызстана гэтую інфармацыю абверглі. Пра гэта паведаміў загадчык аддзела знешняй палітыкі ў рангу намесніка кіраўніка Апарату прэзідэнта Сапар Ісакаў, перадае інфармагенцтва «АКИpress».

«Гэтая інфармацыя непраўдзівая. Магчыма, украінскага лідара хтосьці разыграў», — сказаў Ісакаў. Аб тэлефоннай размове на сайце прэзідэнта Кыргызстана таксама нічога не паведамляецца.

Раней на сайце Парашэнкі з'явілася інфармацыя аб тым, што ён правёў тэлефонную размову з кіраўніком Кыргызстана.

«Пятро Парашэнка і Алмазбек Атамбаеў абмеркавалі шляхі пераадолення праблем, якія ўзніклі з пастаўкамі ўкраінскай прадукцыі ў Кыргызстан з прычыны абмежаванняў Расеяй транзіту ўкраінскіх тавараў, а таксама магчымыя альтэрнатыўныя маршруты перавозак», — гаварылася ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта.

Таксама адзначалася, што значная ўвага была нададзеная ўзаемадзеянню паміж Украінай і Кыргызстанам у рамках міжнародных арганізацый, перш за ўсё ў ААН.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула