БЕЛ Ł РУС

У Брэсце ноччу згарэлі тры легкавыя аўтамабілі ФОТА

3.11.2016 / 12:39

Nashaniva.com

У Брэсце мінулай ноччу згарэлі тры легкавыя аўтамабілі.

Як паведамілі ў Брэсцкім абласным ўпраўленні МНС, узгаранне здарылася на пачатку першай гадзіны ночы 3 лістапада ў 3-м Заводскім завулку. Пажар пачаўся ў аўтамабілі «Рэно-21», затым агонь распаўсюдзіўся на прыпаркаваныя побач «БМВ-Х5» і «Рэно-Сцэнік».

Работнікі МНС ліквідавалі ўзгаранне за 10 хвілін. Агнём знішчаны салон, пашкоджаныя маторны і багажны адсекі ў «Рэно» 1989 года выпуску, пашкоджаныя аздабленне салона, фары і задняя частка ў «БМВ» 2002 года выпуску, у «Рэно» 2005 года выпуску — аздабленне салона, фары і левы бок.

Прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула