БЕЛ Ł РУС

У Мінску «Лексус» пасля сутыкнення з «Таёта» вылецеў на пераход і збіў трох пешаходаў

3.11.2016 / 23:20

Nashaniva.com

Тры чалавекі атрымалі траўмы ў ДТЗ, якое адбылося 3 лістапада, каля 21.00, на скрыжаванні вуліцы Арлоўскай з вуліцай Нававіленскай. Пра гэта auto.tut.by распавяла прадстаўнік ДАІ Цэнтральнага раёна Анастасія Радзько.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Таёты» ехаў па вуліцы Арлоўскай з боку праспекта Пераможцаў і пры павароце налева на вуліцу Нававіленскую не саступіў дарогу «Лексусу», які рухаўся ў прамым сустрэчным напрамку. Ад удару «Лексус» адкінула на пешаходны пераход, дзе ён збіў трох пешаходаў. Усе яны атрымалі траўмы.

У выніку ДТЗ 39-гадовая жанчына з цяжкімі траўмамі была шпіталізавана. 28-гадоваму мужчыну i 30-гадовай жанчыне медыкі аказалі дапамогу на месцы здарэння.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула