БЕЛ Ł РУС

Аўстралійскі байкер трымаў зараджаны пісталет у заднім праходзе

11.11.2016 / 14:10

Nashaniva.com

Паліцыя аўстралійскага горада Брысбэн паведамляе пра дзіўную знаходку, піша BBC. 

Фота queensland police

З задняга праходу байкера, як мяркуецца, звязанага з падпольнай групоўкай Rebels («Паўстанцы»), быў выняты адназарадны пісталет, гатовы да стральбы.

Яшчэ адзін пісталет быў знойдзены ў аўтамабілі мужчыны.

Спыніўшы і абшукаўшы машыну, у якой ехаў падазраваны, паліцыянты знайшлі зброю і вырашылі правесці асабісты ператрус затрыманага. Як гаворыцца ў заяве паліцыі, зброю знайшлі схаванай паміж ягадзіц мужчыны.

Таксама праваахоўнікі абшукалі кватэру, дзе жыве байкер, і знайшлі ў ёй выбухоўку, наркотыкі і пісталет-электрашокер.

Мужчына абвінавачаны ў незаконным захоўванні зброі і наркотыкаў. 

Rebels — адна з найбуйнейшых байкерскіх банд Аўстраліі. Раней яе членаў судзілі за гандаль наркотыкамі і зброяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула