БЕЛ Ł РУС

Міліцыя пачала праверку па факце эратычнай фотасесіі на плошчы Перамогі

24.11.2016 / 09:16

Nashaniva.com

Праваахоўнікі заўважылі прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння («дробнага хуліганства»).

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Міліцыя просіць парады: што рабіць з дзяўчынай, якая зрабіла эратычнае ФОТА на плошчы Перамогі?

»Для мяне тут усё відавочна: неабходна правесці праверку на прадмет наяўнасці тут складу як мінімум адміністрацыйнага правапарушэння, — распавядае Ластоўскі. — Інфармацыя падрыхтавана і накіравана, пачатая праверка. Цяпер праводзяцца ўсе неабходныя дзеянні. Наколькі я ведаю, быў апытаны малады чалавек, аўтар гэтага фатаздымка. Будзем чакаць вынікаў».

Здымкі рабіліся ўлетку і за тры месяцы набралі ў сацсетках усяго некалькі лайкаў. Але пасля адзін з іх апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook Ластоўскі: маўляў, нехта паскардзіўся. Сацсеткі проста выбухнулі. Прэс-сакратар сталічнай міліцыі патлумачыў Радыё Свабода, што праз некалькі дзён схаваў гэты пост, бо «абмеркаванне… перарасло ў плоскасць высвятлення міжасабовых стасункаў паміж каментатарамі». Дарэчы, праверка праводзіцца на падставе рапарту менавіта Аляксандра Ластоўскага. Таксама былі звароты іншых грамадзян, і іх далучылі да справы.

Дзяўчына, якая скарыла мінскую міліцыю, здымалася ў кліпе Ляпіса Трубяцкога «Воіны святла» ФОТЫ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула