БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт ФРГ выступіў супраць паглыблення еўраінтэграцыі

28.11.2016 / 08:48

Nashaniva.com

Яахім Гаук выступіў супраць паглыблення інтэграцыі краіны ў ЕС і прапанаваў узяць паўзу, каб абдумаць далейшыя дзеянні. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце Welt am Sonntag, паведамляе РБК.

Яахім Гаук. Фота Reuters

«Мы распрацавалі выдатны канцэпт працы з Еўрапейскім саюзам. Мірны праект, пра які мінулыя пакалення маглі толькі марыць», — адзначыў Гаук.

Аднак, на думку прэзідэнта ФРГ, ідэя еўраінтэграцыі не заўсёды знаходзіць падтрымку. «Але на шляху да больш цеснага аб'яднання мы былі часам занадта хуткімі, ад чаго не ўсе нашы грамадзяне маглі ці хацелі ісці за намі», — патлумачыў прэзідэнт ФРГ. Па словах Гаука, гэтае пытанне з'яўляецца для яго прадметам турбот.

«У цэлым, мы павінны падумаць пра перапынак, за час якога мы абмяркуем, якую мэту мы хочам дасягнуць і ў якім тэмпе», — сказаў на заканчэнне Гаук.

Раней канцлер Нямеччыны Ангела Меркель назвала сітуацыю ў ЕС крытычнай. Такую заяву канцлер зрабіла на саміце ЕС у Браціславе па сітуацыі пасля Brexit.

«Сутнасць у тым, каб не проста чакаць вырашэння праблем Еўропы ў выніку аднаго саміту — мы знаходзімся ў крытычнай сітуацыі, — а паказваць дзеяннямі, што мы можам лепш», — сказала тады яна.

Публікуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула