БЕЛ Ł РУС

У Мастах на будоўлі на рабочага звалілася незамацаваная бетонная лесвіца. Будаўнік загінуў

28.11.2016 / 11:49

Nashaniva.com

Усё адбылося днём 21 лістапада. На 54-гадовага мясцовага жыхара, які выконваў тынкавыя працы, зваліўся непрымацаваны бетонны лесвічны марш. Ад атрыманых траўмаў на наступны дзень мужчына памёр у бальніцы, паведамляе Следчы камітэт.

Фота sk.gov.by

Мастоўскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства, які падазраецца ў парушэнні правілаў бяспекі правядзення будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Аказалася, што ўсе будаўнічыя работы на аб'екце вяліся без афармлення праектна-каштарыснай дакументацыі, а 37-гадовы кіраўнік парушыў правілы бяспекі.

Сёлета за самавольнае будаўніцтва ён ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Будаўнікі працавалі на аб'екце без афармлення працоўнай дамовы. Пытанням забеспячэння тэхнікі бяспекі дырэктар прадпрыемства ўвагі не надаваў.

Для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння прызначаны шэраг экспертыз. Ідзе допыт тых, хто працаваў на будоўлі, і тых, хто прывозіў будаўнічыя матэрыялы. Следчыя высвятляюць пытанні, звязаныя з законнасцю правядзення рэканструкцыі будынка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула