БЕЛ Ł РУС

Цэны на нафту знізіліся амаль на 4% напярэдадні саміту АПЕК

30.11.2016 / 06:14

nn.by

У ходзе тарговай сесіі кошт бараля паўночнаморскай Brent апусціўся да адзнакі ў $ 46,80, што на 4% ніжэй папярэдняй адзнакі.

Як паведамляе агенцтва Reuters, зніжэнне каціровак тлумачыцца чаканнямі ад саміту АПЕК, які адбудзецца сёння ў Вене. На ім магчыма заключэнне дамоўленасці аб замарожванні ўзроўню здабычы. Аднак аналітыкі лічаць, што такому развіццю падзей перашкаджае пазіцыя Ірана і Ірака, нязгодных з меркаваннем Саудаўскай Аравіі.

Аналітыкі Macquarie Capital не выключаюць, што канчатковае рашэнне будзе прынята «ў апошнюю хвіліну».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула