БЕЛ Ł РУС

У Калумбіі знайшлі чорныя скрыні самалёта, што пацярпеў катастрофу

30.11.2016 / 06:23

Nashaniva.com

Калумбійскія ўлады выявілі бартавыя самапісцы самалёта BAE Avro, што пацярпеў крушэнне непадалёк ад аэрапорта горада Медэльін на паўночным захадзе Калумбіі, піша Бі-бі-сі.

Кіраванне грамадзянскай авіяцыі Калумбіі паведаміла ў «Твітары», што дзве «чорныя скрыні» ў добрым стане.

Бартавыя самапісцы павінны дапамагчы ва ўсталёўцы прычын катастрофы

У выніку крушэння самалёта загінуў 71 чалавек, шасцёра выжылі.

На борце лайнера, які выконваў чартарны рэйс з Сан-Паўлу, знаходзіліся футбалісты бразільскага клуба «Шапекаэнсе», а таксама 20 бразільскіх журналістаў. Яны накіроўваліся ў Мэдэльіна на фінал кубка Паўднёвай Амерыкі, дзе бразільцы павінны былі згуляць з мясцовым клубам «Атлетыка Насьяналь».

У Бразіліі абвешчана трохдзённая жалоба па ахвярах крушэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула