Выхад Лаўрова да журналістаў у Мінску адзначыўся інцыдэнтам
Па выніках учорашніх мінскіх перамоваў у «Прэзідэнт-гатэлі» агульнага выхаду міністраў да прэсы не было. Журналісты разышліся на прэсс-канферэнцыі па нацыянальных адрозненнях. Расійскіх дапусцілі да Лаўрова, нямецкіх і французскіх журналістаў — да Франка-Вальтэра Штайнмаера і Жана-Марка Эро. Беларускія і замежныя журналісты слухалі Паўла Клімкіна.
Дарэчы, перад выступам Лаўрова з памяшкання з прымяненнем грубай сілы былі выціснутыя ўсе журналісты, якія не ўваходзілі у склад пула, што прыляцеў з міністрам з Масквы. Але крыху пазней Лаўроў паблажліва дазволіў «не сваім» рэпарцёрам прысутнічаць і слухаць яго.
Украінскі міністр замежных спраў Павел Клімкін і расійскі пасол у Беларусі Аляксандр Сурыкаў размінуліся ў файе, нават не вітаючыся.
Таксама Сурыкаў не вітаўся і з Марцінам Сайдзікам.
Лаўроў ігнараваў усе пытанні «на хаду».
Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эро адказваюць на пытанні.
Начальнік аховы «Прэзідэнт-гатэля», былы міністр унутраных спраў Беларусі Валянцін Агалец, справа
Расійскі пасол у Беларусі Аляксандр Сурыкаў.