БЕЛ Ł РУС

Вынаходнік «Біг Мака» памёр на 99-м годзе жыцця

30.11.2016 / 23:31

Вынаходнік сэндвіча «Біг Мак» Майкл Дэлігаці памёр ва ўзросце 98 гадоў, паведамляе кампанія McDonald's.

Дэлігаці быў адным з першых у гісторыі карпарацыі трымальнікаў франшызы McDonald's. Пад гэтай гандлёвай маркай ён адкрыў рэстаран у Пенсільваніі ў 1967 годзе.

Ідэя Дэлігаці заключалася ў тым, каб зрабіць больш складаны і больш пажыўны бургер, чым тыя, якія ў тыя гады складалі аснову меню рэстаранаў McDonald's

Дэлігаці першым прыдумаў дадаваць у бургеры рэстарана дзве катлеты і два кавалкі сыру. Спачатку бургеры, зробленыя такім спосабам, атрымліваліся занадта вільготнымі, таму паміж катлетамі было вырашана пакласці яшчэ адну булку. З даданнем «сакрэтнай падліўкі» атрымаўся «Біг Мак».

Сёння вынайдзены Майклам Дэлігаці сэндвіч прадаецца больш чым у 100 краінах свету.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула