БЕЛ Ł РУС

Антон Кушнір перамог на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў ЗША

15.01.2017 / 11:49

Алімпійскі чэмпіён, фрыстайліст Антон Кушнір перамог на этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў амерыканскім Лэйк-Плэсідзе.

Беларускі фрыстайліст набраў 120,36 пункта, апярэдзіўшы ў барацьбе амерыканца Мака Боханана. Трэцім стаў расіянін Максім Бураў.

Максім Гусцік заняў дзевятае месца, Арцём Башлакоў — 21-е.

У жанчын перамагла амерыканка Эшлі Колдуэл. Другое і трэцяе месцы занялі Даніэль Скот з Аўстраліі і Крысціна Спірыдонава з Расіі.

Аляксандра Раманоўская стала восьмай, Ганна Гуськова — 26-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула