БЕЛ Ł РУС

Названая прычына смерці Джорджа Майкла

7.03.2017 / 18:20

nn.by

Брытанскі музыкант Джордж Майкл памёр ад натуральных прычын. Ускрыццё паказала, што ў поп-зоркі была дылатацыйная кардыяміяпатыя з міякардытам і тлушчавай дыстрафіяй печані, паведамляе ВВС.

Джордж Майкл раптоўна памёр на 54-м годзе жыцця ў сябе дома ў графстве Оксфардшыр ў Англіі 25 снежня.

На наступны дзень яго менеджар паведаміў, што прычынай смерці стаў сардэчны прыступ.

30 снежня ў брытанскай паліцыі паведамілі, што не змаглі вызначыць прычыны смерці музыкі, аднак падкрэслілі, што яна ўсё роўна разглядаецца як не выклікаючая падазрэнняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула