БЕЛ Ł РУС

У адміністрацыі «УКантакце» ёсць доступ да прыватных фатаграфій карыстальнікаў

21.03.2017 / 20:35

Nashaniva.com

Карыстальнікі сацыяльнай сеткі «УКантакце» сёння на некаторы час змаглі атрымаць правы адміністратараў сайта і даведацца аб іх магчымасцях. Гэта адбылося з-за тэхнічных непаладак, піша tut.by.

Карыстальнікі пачалі скардзіцца на непаладкі ў працы сацсетак 20 сакавіка каля 23.50. У прыватнасці, яны паскардзіліся на праблемы з доступам да асабістых паведамленняў і аўдыёзапісаў.

Каля паўночы праца сацсеткі была адноўленая, аднак у меню на некалькі хвілін з'явіліся інструменты, даступныя адміністратарам «УКантакце», у тым ліку баг-трэкер са скаргамі карыстальнікаў на няспраўнасці.

Карыстальнікі таксама ўбачылі, што ў адміністрацыі сеткі ёсць доступ да прыватных фатаграфій, гісторыі запытаў і іншай асабістай інфармацыі карыстальнікаў.

Пазней дырэктар па развіцці «УКантакце» Аляксандр Круглоў пацвердзіў, што ў «некалькіх супрацоўнікаў» ёсць доступ да прагляду прыватных фатаграфій карыстальнікаў. Гэта неабходна для барацьбы з распаўсюджваннем у сацсетцы дзіцячай парнаграфіі, растлумачыў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула