Памочнік Лукашэнкі стаў паслом у Сербіі
Валерый Брылёў прызначаны паслом Беларусі ў Сербіі, а таксама ў Чарнагорыі і Македоніі па сумяшчальніцтве.
Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Раней Валерый Брылёў займаў пасаду памочніка прэзідэнта.
* * *
Валерый Брылёў вучыўся на архітэктара, але ўсё ж кар’еру звязаў з дыпламатыяй. Ягоны поспех звязваюць з іменем былога сакратара ЦК і міністра Івана Антановіча — Брылёў ягоны зяць.
Яшчэ за савецкім часам Брылёва прызначылі лектарам Дома савецкай культуры ў Югаславіі. Ясна, што абы-каго накіраваць на працу ў замежжа тады не маглі. Пасля развалу СССР Брылёў стаў штатным супрацоўнікам МЗС. Працаваў у Літве, Балгарыі, Югаславіі. У апошняй краіне ён быў паслом, калі скідалі дыктатара Слабадана Мілошавіча.