БЕЛ Ł РУС

МУС пра п'янага начальніка Столінскага РАУС: Ён будзе звольнены з міліцыі

28.04.2017 / 10:57

Nashaniva.com

Міністэрства ўнутраных спраў пракаментавала затрыманне начальніка Столінскага РАУС Вячаслава Філіпчыка.

«22 красавіка ў 16.05 у в. Галева Пінскага раёна за кіраванне аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення затрыманы начальнік Столінскага РАУС, падпалкоўнік міліцыі Вячаслаў Філіпчык. В. Філіпчык быў затрыманы ў ходзе планавага рэйду… Праца па выяўленні парушальнікаў закона сярод супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у МУС праводзіцца пастаянна і знаходзіцца на асабістым кантролі ў кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча. У момант затрымання Філіпчык знаходзіўся ў адпачынку».

«Акрамя самага строгага пакарання згодна з адміністрацыйным заканадаўствам, супрацоўнік будзе звольнены з органаў унутраных спраў», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула