БЕЛ Ł РУС

На БелАЭС прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні

28.04.2017 / 17:23

nn.by

«У мэтах рэалізацыі планавых мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі Беларускай АЭС 27 красавіка 2017 года на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі праведзены комплекс мерапрыемстваў па рэагаванні на магчымыя пагрозы тэрарыстычнага характару ў дачыненні да аб'екта, у рэалізацыі якога былі задзейнічаныя падраздзяленні КДБ, МУС, ДПК, МНС і іншых дзяржаўных органаў», — паведамляецца на сайце КДБ Беларусі.

«Асноўнай мэтай мерапрыемства з'яўлялася забеспячэнне гатоўнасці сіл і сродкаў дзяржаўных органаў да рэалізацыі першачарговых і наступных мерапрыемстваў рэагавання на акты тэрарызму ў дачыненні да РУП «Беларуская атамная электрастанцыя»» — удакладняюць у ведамстве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула