БЕЛ Ł РУС

У Польшчы затрымалі аўстрыйца, які падазраецца ў забойстве палонных на Данбасе

1.05.2017 / 08:39

У Польшчы на мяжы з Украінай у нядзелю быў арыштаваны грамадзянін Аўстрыі, падазраваны ў здзяйсненні ваенных злачынстваў на Данбасе. Як паведамілі ў аўстрыйскай пракуратуры, 25-гадовы аўстрыец удзельнічаў ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны на баку ўкраінскіх урадавых сіл.

У прыватнасці, ён падазраецца ў забойствах узброеных прыхільнікаў самаабвешчанай ДНР, якія здаліся ў палон у раёне Данецкага аэрапорта, а таксама — магчыма — і мірных жыхароў.

Аўстрыец, імя якога не называецца, быў арыштаваны ў польскім памежным мястэчку Дарагуск пры спробе заехаць на тэрыторыю Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула