БЕЛ Ł РУС

Апытанне: Пуцін не змог бы выйграць выбары ў першым туры

2.05.2017 / 06:33

За Уладзіміра Пуціна на выбарах прэзідэнта ў 2018 годзе гатовыя прагаласаваць 48% расіян. Пры гэтым 19% пакуль што не ведаюць, ці будуць галасаваць.

Плакат з «Манстрацыі» ў Новасібірску 1 мая, фота ТАСС.

Пры высокай яўцы прэзідэнт Уладзімір Пуцін атрымаў бы 48% галасоў, калі б выбары адбыліся ў найбліжэйшую нядзелю. Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання Левада-цэнтра, гаворыцца ў матэрыяле «Коммерсанта».

Лідар КПРФ Генадзь Зюганаў і кіраўнік ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі атрымалі б па 3%, пры тым, што статыстычная хібнасць апытання 3,4%. За міністра абароны Сяргея Шойгу прагаласавалі б 1% апытаных. Заснавальнік Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксей Навальны атрымаў бы на выбарах 1% галасоў.

Амаль палова расіянаў (42%) пакуль што не вызначыліся за каго будуць галасаваць і ці будуць наогул удзельнічаць у выбарах. Так, 19% «не ведаюць, за каго менавіта сталі б галасаваць», 13% - упэўненыя, што «не стануць галасаваць», а 10% не вырашылі, ці пойдуць на выбары.

Выбары ў Расіі запланаваныя на сакавік наступнага года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула