БЕЛ Ł РУС

Арт-менеджар Ларычаў выйшаў на волю пасля пяці сутак у турме на Акрэсціна

2.05.2017 / 08:37

Алег Ларычаў вызвалены позна ўвечары 1 мая.

Суддзя Вікторыя Шабуня звінаваціла Алега ў дробным хуліганстве: нібы ён 27 красавіка лаяўся матам і махаў рукамі ў цэнтры Мінска.

Алег Ларычаў быў збіты невядомымі 4 красавіка. Ён падаў заяву ў міліцыю, але сам пазней быў затрыманы і пакараны штрафам у 1150 рублёў за дамалёўку колкага дроту на мурале «Масква—Менск».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула