Брэсцкая актывістка Наталля Папкова затрыманая, яна — на Акрэсціна
Брэсцкая актывістка Наталля Папкова, меркавана, знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Марына Адамовіч.
Наталля Папкова брала ўдзел ва ўчорашняй акцыі 1 мая. Раней яна неаднаразова пераследавалася за маршы недармаедаў у Беларусі.
Наталля Папкова падчас акцыі 1 мая ў Мінску, фота Сяргея Гудзіліна