БЕЛ Ł РУС

У Сочы пачаліся перамовы Пуціна з Меркель

2.05.2017 / 14:50

У Сочы пачаліся перамовы Уладзіміра Пуціна і канцлера Германіі Ангелы Меркель.

Спачатку лідары паразмаўляюць у вузкім складзе, потым дадуць прэс-канферэнцыю, а пасля перамовы будуць працягвацца ў пашыраным складзе.

Тэмамі перамоваў стануць сітуацыя ва Украіне, у Сірыі, падрыхтоўка да саміту «дваццаткі», які пройдзе ў Гамбургу ў ліпені.

З расійскага боку ў гутарцы таксама прымаюць удзел міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў і памочнік прэзідэнта Уладзіслаў Суркоў, які курыруе ўкраінскі напрамак, а таксама прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула