БЕЛ Ł РУС

У мінскім аэрапорце з'явіўся бясплатны Wi-Fi на тры гадзіны ў суткі

3.05.2017 / 18:04

Nashaniva.com

З 2 мая ў Нацыянальным аэрапорце Мінск можна карыстацца бясплатным Wi-Fi тры гадзіны ў суткі. Раней большасць пасажыраў магла правесці ў інтэрнэце толькі 15 хвілін без аплаты, піша Tut.by.

Новая сетка называецца АirportMinsk, яна ахоплівае практычна ўсю тэрыторыю аэравакзальнага комплексу.

Бясплатна карыстацца інтэрнэтам можна 3 гадзіны на працягу сутак з адной прылады. «Менавіта столькі часу ў сярэднім праводзіць пасажыр у аэрапорце з улікам праходжання ўсіх перадпалетных працэдур», — адзначаюць прадстаўнікі аэрапорта.

У бізнэс-залах і VIP-залах аэрапорта працягвае працаваць бясплатная сетка пад назвай MSQсatering.

Раней у аэрапорце большасць пасажыраў магла скарыстацца толькі сеткай BELTELECOM. Яна дазваляла бясплатна правесці ў сеціве 15 хвілін або заплаціць за большы ліміт часу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула